BE RU EN

Украінская тэнісістка мае намер адмовіцца ад матчаў з беларускамі і расейкамі

  • 7.02.2023, 19:14

Тэнісісты з РФ і Беларусі прадаўжаюць выступы на турнірах WTA і ATP пад нейтральнымі сцягамі.

Украінская тэнісістка Леся Цурэнка выказала гатоўнасць здымацца з матчаў, калі яе спаборніцамі будуць спартоўкі з Расеі ці Беларусі.

Пра гэта паведамляе «Суспільне Спорт».

На думку Цурэнкі, пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну прадстаўнікі тэнісу абыякава паставіліся да сітуацыі.

Тэнісісты з Расеі і Беларусі прадаўжаюць выступы на турнірах WTA і ATP пад нейтральнымі сцягамі.

«Скажу шчыра, што я вельмі напружана сябе адчуваю на турнірах, мне непрыемна быць у прысутнасці прадстаўнікоў краінаў-агрэсараў», – сказала Цурэнка.

Украінка дадала, што не падтрымлівае допуск расейскіх і беларускіх спартоўцаў у Алімпіяду і гатовая адмаўляцца ад матчаў супраць прадстаўніцаў гэтых краінаў.

«Я буду адназначна здымацца з матчаў. Ёсць некаторыя гульцы, супраць якіх я, дакладна скажу, нават маральна не выдужу гуляць, таму што ведаю іх пазіцыю, яна для мяне непрыемная.

Буду прытрымлівацца гэтай рэкамендацыі, гэта была адна з маіх ідэй у пачатку, але я зразумела, што гэта не будзе мець сэнсу, у тэнісе – так дакладна. Але калі будзе такая рэкамендацыя, – 100% буду здымацца», – падсумавала Цурэнка.

Апошнія навіны