BE RU EN

Ці можа лекар выпісаць антыбіётыкі без спецыяльных аналізаў?

  • 7.02.2023, 11:56

На гэтае пытанне адказала беларуская тэрапеўтка.

«Лекара выклікалі на дом - ён выпісаў антыбіётыкі, маўляў, бактэрыяльная пнеўманія. А як ён гэта вызначыў без спецыяльнага стрэптатэсту?» - задала пытанне aif.by мянчанка.

Паводле клінічных пратаколаў пры пастаноўцы дыягназу «пнеўманія» стрэптатэсты не робяць. Тлумачыць тэрапеўт медыцынскага цэнтра «ЛОДЭ» Ірына Сергіевіч:

- Па-першае, пнеўмакок (бактэрыя) - найбольш часты ўзбуджальнік пнеўманіі. А дасведчаны лекар клінічна можа западозрыць, якая ў пацыента пнеўманія (вірусная ці бактэрыяльная), і пры высокай імавернасці бактэрыяльнай прызначыць антыбіётык.

Дыягназ «пнеўманія» ставіцца на падставе скаргаў пацыента (змена тэмпературы цела, агульнага стану, наяўнасць кашлю); анамнезу (як развіваліся сімптомы); звестак агляду (тэмпература, сатурацыя, колер скуры, наяўнасць дыхавіцы, характар дыхання ў лёгкіх, частата дыхання і сэрцабіцця і інш.).

Апошнія навіны