BE RU EN

Расійскаму фігурысту Кастамараву ампутавалі абодва ступакі

  • 7.02.2023, 11:39

Могуць ампутаваць і рукі.

Расейскаму алімпійскаму чэмпіёну ў танцах на лёдзе Раману Кастамараву, шпіталізаванаму праз пнеўманію, ампутавалі абодва ступакі. Пра гэта ТАСС паведаміла крыніца.

«На жаль, давялося ампутаваць абодва ступакі. Аперацыя прайшла без эксцэсаў, у цэлым арганізм ідзе на папраўку. Цяпер ідзе барацьба за рукі. Раман у прытомнасці. Агульны стан паляпшаецца. Але ён працягвае знаходзіцца ў рэанімацыі пад пільным наглядам лекараў», - сказаў суразмоўца агенцтва.

10 студзеня 2023 года Кастамараў шпіталізаваны з лёгачнай пнеўманіяй. Ён на працягу двух тыдняў быў падлучаны да апарата ЭКМА і ШВЛ. Яго стан ацэньваўся як вельмі цяжкі. Нядаўна фігурыст быў адключаны ад ЭКМА і пачаў паступова прыходзіць у сябе.

Апошнія навіны