BE RU EN

Відэафакт: Ахоплены агнём варожы танкіст уцякае з поля бою

  • 6.02.2023, 21:49

Відэа знятае каля Вуглядару.

Украінскія артылерысты паспяхова атакавалі варожую тэхніку, якая здзяйсняла наступальныя манэўры паблізу Вуглядара.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс атакі апублікаваны ў сацыяльных сетках. На першых кадрах праз поле бяжыць варожы танкіст, ахоплены агнём. Адзін з танкаў панцырнай групы спрабуе пачаць рух, але выбухае. Агулам на полі можна налічыць чатыры панцырныя машыны. Дзве з іх гэта - танкі.

«Няўдалая спроба расейскага наступу пад Вуглядарам», - піша ў каментары да відэа аўтар публікацыі.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Апошнія навіны