BE RU EN

У Гомельскай вобласці 21 чалавек адрэзаны паводкай ад «вялікай зямлі»

  • 6.02.2023, 20:50

Усе яны - жыхары вёскі Палянаўка.

У Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці 21 чалавек, а сярод іх школьнік, адрэзаны паводкай ад "вялікай зямлі". Усе яны - жыхары вёскі Палянаўка, піша БелТА.

Вада заліла на метр і больш дарогу ў вёску яшчэ ў сярэдзіне студзеня. З 19 студзеня была арганізавана пераправа на лодках з дастаўкай людзей з пасёлка і назад. Аднак затым маразы скавалі ваду лёдам, і прыйшлося арганізоўваць новую "дарогу жыцця" - па лёдзе. У вёску на санях перапраўляюць прадукты. У будныя дні ратавальнікі дапамагаюць людзям, якія ідуць на працу і з працы, а таксама перапраўляюць на заняткі ў школу ў іншую вёску 11-класніка.

У Палянаўку дапамаглі дабрацца паштальёну з пенсіямі, адтуль забралі жанчыну, якая мае патрэбу ў меддапамозе.

Апошнія навіны