BE RU EN

У Маскве мужчына спрабаваў выкрасці з маўзалею цела Леніна

  • 6.02.2023, 20:28

Мужчыну затрымалі.

Каля Маўзалея Леніна ў Маскве ноччу 6 лютага затрымалі падазронага мужчыну. Ён заявіў паліцыянтам, што спрабаваў скрасці цела Уладзіміра Леніна, паведамляе тэлеканал «Весці».

Дзіўнага мужчыну праваахоўнікі заўважылі на Краснай плошчы каля паўночы. Ён круціўся ля Маўзалея, а ў нейкі момант падышоў да дзвярэй і паспрабаваў іх адчыніць. Пасля гэтага яго затрымалі і даставілі ў аддзел паліцыі. Мужчына сказаў, што хацеў украсці цела Леніна, але, навошта яму гэта, растлумачыць не змог.

Затрыманы паводзіў сябе неадэкватна, таму яму выклікалі псіхіятрычную дапамогу. Яго шпіталізавалі.

Апошнія навіны