BE RU EN

У Варшаве пройдзе развітанне з беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым

  • 6.02.2023, 17:40

Цырымонія адбудзецца 11 лютага ў касцёле святога Аляксандра.

У Варшаве адбудзецца цырымонія развітання з загінулым ва Украіне беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым.

Малітва за беларуса пройдзе ў суботу, 11 лютага, а 13:00 у касцёле святога Аляксандра, які знаходзіцца на плошчы Трох Крыжоў (plac Trzech Krzyży).

Нагадаем, што 26 студзеня Эдуард Лобаў атрымаў асколачнае раненне пад Вуглядарам. Але паспеў знішчыць больш за 15 акупантаў.

В 2014 году сайт Charter97.org объявил Лобова лауреатом Национальной премии в области защиты прав человека имени Виктора Ивашкевича.

У 2014 годзе сайт Charter97.org абвясціў Лобава лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча.

Апошнія навіны