BE RU EN

Украінскія памежнікі спынілі наступ РФ пад Бахмутам

  • 6.02.2023, 16:56

Дзевяць акупантаў ліквідаваныя, двое здаліся ў палон.

Украінскія байцы спынілі хвалю варожага наступу з боку расейскіх штурмавікоў пад Бахмутам. У выніку гэтага былі знішчаны дзевяць акупантаў, яшчэ двое ўдалося ўзяць у палон.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на старонку Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

«Учора расейскія штурмавікі атакавалі пазіцыі ДПСУ ў наваколлях Бахмута і спрабавалі прарваць нашу лінію абароны. Пад мінамётным абстрэлам і са стратамі захопнікі дабеглі да прыгарадных збудаванняў», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што загараджальным агнём з аўтаматычных гранатамётаў хваля атак спыненая. Малыя варожыя групы ліквідаваныя ў блізкім баі.

«Пры зачыстцы мясцовасці ўкраінскія абаронцы паланілі «вагнераўца» і мабілізаванага з Татарстана. Адзін з іх быў паранены і пакінуты сваімі ж паміраць. Захопленым акупантам надалі неабходную медыцынскую дапамогу і перадалі ўпаўнаважаным органам», - растлумачылі ў ДПСУ.

У выніку гэтага бою былі знішчаныя 9 захопнікаў, яшчэ 15 удалося параніць і 2 узяць у палон.

Апошнія навіны