BE RU EN

Еўра дасягнуў максімуму за 9,5 месяцаў

  • 6.02.2023, 16:24

Беларускі рубель каласальна здаў да валют.

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 6 лютага курс беларускага рубля працягнуў зніжацца да іншых валют.

Так, даляр падаражэў на 0,44% да 2,6987 рублі. Еўра - на 0,03% да 2,9273 рубля.

За 100 расейскіх рублёў цяпер даюць 3,8314 беларускіх, што на 0,33% больш, чым напярэдадні.

У выніку курс даляра вырас да максімуму за апошнія чатыры тыдні, еўра дасягнуў найвышэйшага паказчыка за 9,5 месяцаў, а расейскі рубель - за 18 дзён, адзначае banki24.by.

Апошнія навіны