BE RU EN

УСУ знішчылі калону расейскіх танкаў і БМП

  • 6.02.2023, 13:25

Ацалелых акупантаў дабілі дронамі.

Два танкі і баявую машыну пяхоты разам з экіпажамі і дэсантам расейцаў знішчылі байцы 59-й асобнай мотапяхотнай брыгады Узброеных сіл Украіны імя Якава Гандзюка, якія ваююць пад Аўдзееўкай і суседнім акупаваным Данецкам.

Пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал «Аператыўны УСУ», апублікаваўшы адпаведнае відэа на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Твітэр».

Ролік зняты беспілотным лятальным апаратам, аператары якога карэктавалі артылерыйскі агонь агрэсару, які наступаў на пазіцыі ўкраінцаў. Дроны закідалі гранатамі акупантаў, якія змаглі выбрацца з пашкоджаных машын.

Апошнія навіны