BE RU EN

«Гэта апакаліпсіс, будынкі падалі за секунду»

  • 6.02.2023, 9:35

Колькасць ахвяр землятрусу ў Турцыі і Сірыі ўжо пераваліла за 200 загінулых.

Раніцай у панядзелак, 6 лютага, на мяжы Турцыі і Сірыі адбыўся моцны землятрус, ахвярамі якога сталі сама меней 200 чалавек. Колькасць ахвяр увесь час расце.

Як паведамляе CNN, землятрус магнітудай 7,8 адбыўся ў турэцкай правінцыі Газіянтэп на глыбіні 24,1 км. Гэта адзін з наймацнейшых землятрусаў у рэгіёне за апошнія 100 гадоў.

Землятрус адчуваўся ў некалькіх краінах рэгіёна, уключаючы Сірыю і Лібан.

«Гэта апакаліпсіс, будынкі падалі за секунду», - паведамляюць відавочцы.

Апошнія навіны