BE RU EN

Расея страціла самую вялікую атамную падводную лодку ў свеце

  • 6.02.2023, 12:51

Яе знішчэнне адбудзецца на вайсковай марской базе ў Северадзвінску.

Расея вывела з баявога складу ВМФ цяжкую атамную падводную лодку "Дзмітрый Данскі", якая з'яўляецца найбуйнейшай у свеце ў водазмяшчэнні.

Цяпер яе чакае ўтылізацыя. Пра гэта паведаміў старшыня агульнарасейскага руху падтрымкі флоту Уладзімір Мальцаў, піша прапагандысцкае выданне ТАСС.

Як адзначаецца, яе знішчэнне адбудзецца на вайсковай марской базе ў Северадзвінску з двума іншымі падлодкамі такога ж праекта з індэксам 941.

Падводную лодку «Дзмітрый Данскі» ўключылі ў баявы склад флоту ў 1980 году ў рамках праекту 941. Яе водазмяшчэнне складае 48 тысяч тон. Некаторы час гэтая падводная лодка была самай вялікай памерамі (172 м даўжынёй і 23 м шырынёй).

Апошнія навіны