BE RU EN

Рэзнікаў заявіў, што Украіне дадуць баявую авіяцыю

  • 5.02.2023, 20:13

Кіраўнік Мінабароны заявіў, што ідзе дыскусія, якія самалёты атрымае Кіеў.

Захад вылучыць Украіне баявую авіяцыю. Цяпер ідзе дыскусія пра тое, якія канкрэтна самалёты атрымае Кіеў. Магчыма, паставяць знішчальнікі F-16, Gripen ці іншыя машыны. Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

Як паведамляе Liga.net, падчас брыфінгу ён расказаў, што Украіна дакладна атрымае ад дзяржаваў-хаўрусніцаў тактычную авіяцыю. Абмяркоўваецца, якія канкрэтна самалёты дадуць Кіеву.

«Сёння ў плане дапамогі ўзбраеннем, якое мы запісвалі, як я гэта называю, у “просьбы да Санты”, мы атрымалі ўсё, засталіся толькі самалёты. Магу дадаць вам аптымізму. Самалёты таксама будуць», – адзначыў Рэзнікаў.

Паводле ягоных словаў, дыскусіі ідуць наконт таго, якія канкрэтна ваенныя самалёты дадуць для УСУ.

«Гэта могуць быць F-16, Gripen або іншыя самалёты – для нас гэта ўжо не так прынцыпова», – падкрэсліў Аляксей Рэзнікаў.

У інтэрв'ю сайту Charter97.org ваенны эксперт Аляксей Мельнікаў адзначыў, што момант, калі ва Украіны з'явяцца F-16, стане пераломным.

Апошнія навіны