BE RU EN

СМІ расказалі, як расейскі прапагандыст Мангушаў злавіў кулю

  • 5.02.2023, 17:08

Акрамя самога тэрарыста пацярпеў ягоны самаход.

Сталі вядомыя драбніцы расстрэлу расейскага нацыяналіста Ігара Мангушава (мянушка «Бераг»). Акрамя самога тэрарыста пацярпеў ягоны аўтамабіль.

Як паведамляе праект «ВЧК-ОГПУ» са спасылкай на інфармаваную крыніцу, у пятніцу ён паехаў у Кадзіеўку, каб «развеяцца».

«Уначы нейкія вайскоўцы даставілі яго ў шпіталь Стаханава з кулявой ранай галавы. А 2.30 у Стаханаве быў знойдзены аўтамабіль «Берага» з кулявымі адтулінамі», - адзначыла крыніца.

Зрэшты, ёсць нюанс - стрэлы па аўтамабілі нібы не прычынілі шкоды Мангушаву.

«Мяркуючы з усяго, агонь вёўся, каб спыніць аўтамабіль. У патыліцу «Берагу» стрэлілі недзе ў іншым месцы», - дадала крыніца.

Даўней сайт Charter97.org пісаў, што жонка прапагандыста Магнушава расказала, як яго пакаралі смерцю кадыраўцы.

Апошнія навіны