BE RU EN

Названыя трункі, якія робяць чалавека найбольш агрэсіўным

  • 5.02.2023, 15:24

Даследаванне правялі ў Каралеўскім каледжы Лондана.

Спецыялісты прыйшлі да высновы, што моцны алкаголь негатыўна ўплывае не толькі на здароўе чалавека, але і на ягоны псіхалагічны стан, а таксама падважваюць дзейнасць нэрвовай сістэмы.

У часе маштабнага эксперыменту навукоўцы з Каралеўскага каледжа Лондана звярталі ўвагу на эмоцыі, звязаныя з ужываннем розных тыпаў алкаголю і фіксавалі іх.

Паведамляецца, што было апытана блізу 30 тысяч ахвотнікаў з 21 краіны свету ад 18 да 34 гадоў. Удзельнікаў даследавання пыталі аб тым, якім менавіта трункам яны аддаюць перавагу і як яны ўплываюць на іхні настрой, а таксама ці здольныя яны "гайдаць" і "расхістваць" іхні эмацыйны фон.

Так, было высветлена, што гарэлка часцей за ўсё выклікае агрэсію ў рэспандэнтаў і штурхае іх учыняць некантраляваныя ўчынкі. Таксама ў першую тройку патрапілі каньяк і віскі. Аўтары даследавання дайшлі да адназначнай высновы, што тыя людзі, якія злоўжываюць моцным алкаголем, схільныя да неадэкватных і агрэсіўных паводзін, а таксама часцей за іншых уцягваюцца ў бойкі.

Апошнія навіны