BE RU EN

Бабруйчанка аддала ашуканцам 10 тысяч рублёў, хоць выдатна ведала аб іхніх метадах

  • 5.02.2023, 14:59

Жанчына ўсё адно паверыла, што размаўляе з міліцыянтам.

У Бабруйску 51-гадовая выкладчыца каледжа, прыняўшы выклік у вайберы ад невядомага, паверыла, што размаўляе з міліцыянтам, і ў выніку страціла 10 тысяч рублёў, паведаміла МУС.

«Той на падставе прадухілення ўзяцця на ейнае імя крэдыту ўпрасіў узяць на сябе такое ж фінансавае абавязанне, пасля чаго выкраў з карткавага рахунку жанчыны 10 тысяч рублёў.

Пры гэтым пацярпелая, як выявілася, выдатна ведала аб метадах, якія выкарыстоўваюцца кібэрмахлярамі», - адзначылі ў МУС.

Апошнія навіны