BE RU EN

Навукоўцы прыдумалі дамы з грыбоў, у якіх можна жыць на Марсе

  • 5.02.2023, 14:12

Тэхналогію ўжо выпрабавалі ў NASA.

Амэрыканскае архітэктурнае бюро Red House разам з NASA і навукоўцамі з Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута прыдумалі новы матэрыял з багавіння і грыбоў, з якога можна будзе вырошчваць дамы для каланізатараў Марса, піша Euronews.

Спецыялісты змешваюць багавінне з міцэліем - падземнай сеткай злучальных валокнаў грыбоў, якая дзейнічае як клей для злучэння біямасы. Матэрыял выходзіць больш трывалым за бетон, пры гэтым ён здольны прымаць зададзеную форму.

Так могуць выглядаць дамы з грыбоў на марсіянскай базе.

Як хочуць вырошчваць дамы з грыбоў на Марсе

Спачатку на планету прыбудзе карабель з абязводжанай сумессю біямасы і заснулым у ёй міцэліем. Затым робат разбавіць яе вуглякіслым газам, азотам і вадой, здабытымі на Марсе.

Дзякуючы гэтаму выйдзе кісларод для харчавання грыбоў, міцэлій пачне расці і набываць патрэбную форму. Змешваючыся з багавіннем, ён будзе ўтвараць моцную, як камень, структуру. Вырашчаныя дамы абароняць каланізатараў ад касмічнай радыяцыі.

Прататып дома з грыбоў ужо прайшоў першы этап праверкі NASA. Цяпер архітэктары распрацоўваюць яго дызайн. Пасля гэтага мадэль дома памерам 15×15 сантымэтраў адправяць на Месяц.

Апошнія навіны