BE RU EN

Лукашысты павысілі садыстку, якая здымала здзекі з пратэстоўцаў у 2020 годзе

  • 5.02.2023, 13:01

Яна стала «вядомай» пасля відэа з актавай залы Фрунзенскага РУУС.

Супрацоўніца міліцэйскай прэс-службы Карына Кунгер перайшла з РУУС Ленінскага раёна Менска на пасаду судовага выканаўцы ў аддзел прымусовага выканання Маскоўскага раёна Менска, заўважыла «Наша ніва».

28-гадовая Карына Кунгер здымала на відэа збіццё і знявагу беларусаў у актавай зале Фрунзенскага РУУС у першыя дні пасля выбараў 2020 года. Яе імя было напісанае на адным з відэа, у якім затрыманыя ляжаць тварам у падлогу, закутыя ў кайданкі.

У дзяржаўных СМІ яе называлі афіцыйнай прадстаўніцай Ленінскага РУУС Менска. Цяперашняя яе праца «абяцае павышэнне зароку і статус дзяржслужоўцы».

Як паведамляў учора сайт Charter97.org, адзін з ананімных Telegram-каналаў, звязаных з сілавікамі, нядаўна выпадкова выдаў сваіх адміністратараў: апублікаваў графік дзяжурстваў асабовага складу Управы грамадскіх сувязяў МУС, дзе за двума супрацоўнікамі замацаваны гэты самы канал. Падраздзяленне, адказнае за гэта, мае абрэвіятуру «ОРІКС» - меркавана, гэта аддзел працы ў інфармацыйна-камунікацыйнай сферы.

Апошнія навіны