BE RU EN

УСУ выбілі тры штурмавыя групы расейцаў з прадмесця Бахмута

  • 4.02.2023, 20:23

Акупанты зазналі страты.

Украінскія байцы спынілі штурм расейскіх захопнікаў і выбілі іх з прадмесця Бахмута ў Данецкай вобласці.

Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

«Учора аэравыведка выявіла падрыхтоўку супраціўніка да наступу на места-цытадэль Бахмут. Па месцы засяроджвання акупантаў мінамётчыкі здзейснілі агнявы налёт. Нясучы страты, супраціўнік перагрупаваўся для нападу», - гаворыцца ў паведамленні.

Вайскоўцы паведамілі, што пасля тры групы штурмавікоў спрабавалі прарваць абарону. Але агнём з аўтаматычных і станковых гранатамётаў памежнікі вымусілі акупантаў адступіць.

"Спроба штурму была няўдалая, страты захопнікаў склалі 4 забітых і 7 параненых", – дадалі ў ДПСУ.

Апошнія навіны