BE RU EN

У Кіеве развіталіся з Эдуардам Лобавым

  • 4.02.2023, 18:48

Беларускі добраахвотнік загінуў у баях за Вуглядар.

У Галоўным кафедральным саборы ў Кіеве на вуліцы Касцельнай развіталіся з беларускім ваяром Эдуардам Лобавым. Аб гібелі добраахвотніка стала вядома 27 студзеня. Пасля развітання ў Кіеве цела загінулага перавязуць для пахавання ў Варшаву, піша «Белсат».

На развітанні былі байцы палка імя Кастуся Каліноўскага, вайскоўцы УСУ і дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, у тым ліку дэпутат ад партыі «Слуга Народа» Багдан Ярэменка.

ФОТА: УЛАД МАКСІМЕНКА/БЕЛСАТ

Эдуард Лобаў - былы палітвязень. Ён быў затрыманы 18 снежня 2010 года разам з лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам, а затым незаконна асуджаны на чатыры гады калоніі строгага рэжыму. Эдуард цалкам адбыў свой тэрмін у калоніі «Ваўчыныя норы».

Лобаў праходзіў тэрміновую службу ў 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску. Ваяваў ва Украіне з 2015-га года.

У 2014 годзе сайт Charter97.org абвясціў яго лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча.

Адзначым, што гэта ўжо 19-ты беларус, які аддаў жыццё за незалежнасць Украіны пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі РФ.

https://charter97.org/ru/news/2022/7/9/505980/>загінуў іншы лаўрэат Нацыянальнай прэміяй за абарону правоў чалавека, заснаванай «Хартыяй-97», Васіль Парфянкоў.

Апошнія навіны