BE RU EN

Украінскія дэсантнікі збілі на Данбасе адразу тры БПЛА расейцаў

  • 4.02.2023, 15:12

Вынік бою з паветранымі цэлямі ворага паказалі на відэа.

На Данбасе дэсантнікі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі СПА Наземных войскаў збілі беспілотнікі акупантаў. Усяго ім удалося знішчыць тры БПЛА ворага.

Пра гэта паведамляе Камандаванне Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ ў Facebook.

«Вайскоўцы 81 асобнай аэрамабільнай брыгада Дэсантна-штурмавых войскаў ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны Наземных войскаў Узброеных Сіл Украіны працягваюць паспяхова знішчаць сродкі паветранага нападу ворага. У гэты дзень былі паспяхова збітыя тры разведвальныя беспілотныя лятальныя апараты», - паведамілі байцы і апублікавалі відэа.

Апошнія навіны