BE RU EN

Мядзведзеў зладзіў гістэрыку праз дальнабойныя ракеты GLSDB для Украіны

  • 4.02.2023, 13:47

Намеснік кіраўніка Рады бяспекі РФ баіцца ўдараў УСУ па Крыме.

Намеснік сакратара Рады бяспекі агрэсара РФ Дзмітрый Мядзведзеў нервова адрэагаваў на афіцыйнае рашэнне ЗША даць Украіне ў новым пакеце вайсковай дапамогі дальнабойныя ракеты GLSDB.

Каментуючы выдаванне Украіне дальнабойных набояў GLSDB, ён сказаў, што агрэсар Расея, маўляў, будзе «адказваць» у выпадку ўдараў украінскіх войскаў па расейскіх акупантах у захопленым Крыме.

З ягоны слоў, Масква, маўляў, можа прымяніць «усе віды зброі».

«Расея не ставіць перад сабой ніякіх абмежаванняў у выглядзе адказу на атакі, у залежнасці ад характару пагроз гатовая прымяняць усе віды зброі», - дадаў чыноўнік.

Апошнія навіны