BE RU EN

Ва Украіну адпраўляюць сістэмы СПА Mamba, здольныя перахапляць балістычныя ракеты

  • 4.02.2023, 10:16

Перадачу аналага амерыканскіх Patriot пацвердзіла Мінабароны Францыі.

Францыя і Італія прынялі пастанову перадаць Украіне сістэмы супрацьпаветранай абароны сярэдняй далёкасці Mamba.

Пра гэта паведамляецца ў Twitter кіраўніка французскага Мінабароны Себасцьяна Лекарню.

«З міністрам абароны Італіі Гвіда Кразета мы наважылі паставіць ва Украіну вясной 2023 года ЗРК SAMP/T-Mamba», - адзначыў чыноўнік.

Лякарню ўказаў, што гэтыя комплексы дазволяць абараніць грамадзянскае насельніцтва і інфраструктуру Украіны ад нападаў з боку РФ.

Сістэма SAMP/T-MAMBA - што пра яе вядома

MAMBA – эквівалент амерыканскай сістэмы Patriot. Яна была разгорнутая ў Румыніі для абароны надзвычай стратэгічнага рэгіёна порта Канстанца.

Гэтая сістэма была створаная сумесным французска-італьянскім кансорцыумам, яна можа адсочваць дзясяткі цэляў і перахапляць 10 адначасова. SAMP/T-MAMBA - адзіная сістэма еўрапейскай вытворчасці, здольная перахапляць балістычныя ракеты.

Адна пускавая ўстаноўка ЗРК узброеная 8 ракетамі, якія могуць быць адстраляны ў адным залпе ўсяго за 10 секунд.

Апошнія навіны