BE RU EN

«Нік і Майк»: Лукашэнку з Пуціным адзін «гістфак» заканчвалі

  • 4.02.2023, 10:07

Што могуць супрацьпаставіць Украіне і свету два ізгоі?

У Кіеве стартаваў саміт «Украіна - Еўрапейскі Звяз». Яшчэ адзін невялікі, але важны крок на шляху еўраінтэграцыі. Сваёй авантурай недакурак з Лігаўкі і яго сіняпальцы сабрат забяспечылі вельмі хуткі прагрэс з еўрабюракратыяй адразу па некалькіх трэках, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Што ж могуць супрацьпаставіць гэтаму два ізгоі? У міжнародным плане - невыразныя турнэ па самых бедных краінах Афрыкі і турыстычныя паездкі з шопінг-турамі для ўсёй сям'і ў Дубай.

У плане перспектыў - чарговыя дэманстрацыі таго, што яны здольныя цягнуць свае народы выключна ў мінулае, ды і тое прыдуманае і адрэтушаванае ў прапагандысцкіх кінафільмах. Пасаж ад недакурка пра «Леапарды» пад Сталінградам ці галоўнага па камунізме Зюганава пра тое, што ў 1943 годзе СССР граміў танкі англасаксаў, кажа пра тое, што з сіняпальцым сінегубам яны адзін гістфак заканчвалі.

Цывілізаваны свет у сваёй свядомасці «ўжо скончыў вайну ва Украіне» і рыхтуецца рухацца наперад. Агрэсары - думаюць выключна аб тым, як падоўжыць агонію і імкліва рухаюцца ў прыдуманае мінулае.

Апошнія навіны