BE RU EN

Магутныя выбухі ў Белгарадзе: пад горадам гарыць нафтабаза

  • 4.02.2023, 8:36

Пашкоджаны завод, які вырабляе канструкцыі для Крымскага моста.

У ноч на суботу, 4 лютага, у расейскім Белгарадзе прагрымела некалькі магутных выбухаў, якія чулі мясцовыя жыхары.

У горадзе Барысаўка, які знаходзіцца побач з Белгарадам, адбыўся маштабны пажар - гарыць нафтабаза.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мясцовыя Telegram-каналы.

Адзначаецца, што полымя паднімаецца ўверх на 50 метраў.

Агнём з нафтабазы сур'ёзна пашкоджаная вытворчасць «Барысаўскага завода маставых металаканструкцый».

Дарэчы, у сеціве пішуць, што завод вырабляў металаканструкцыі для будаўніцтва Крымскага моста.

Апошнія навіны