BE RU EN

Кіраўнік Еўрапейскай рады: Украіна будзе сябрам ЕЗ

  • 3.02.2023, 21:14

Аб гэтым Шарль Мішэль заявіў па саміце Украіна-Еўразвяз.

Еўрапейскі звяз будзе падтрымліваць Украіну ўсімі магчымымі спосабамі, бо Украіна і ЕЗ з'яўляюцца сям'ёй.

Аб гэтым заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль на прэс-канферэнцыі па саміце Украіна-ЕЗ.

«Гэты саміт пасылае два дакладныя пасланні: ЕЗ будзе падтрымліваць вас усімі магчымымі спосабамі. Крэмль нас не запалохаў і не запалохае. Бо ЕЗ і Украіна - сям'я», - заявіў ён.

Пры гэтым Мішэль падкрэсліў, што будучыня Украіны – ўнутры Еўразвязу.

«І другое пасланне - будучыня Украіны ўнутры ЕЗ. Украінцы зрабілі дакладны выбар на карысць свабоды, дэмакратыі і вяршэнства права. Ваша будучыня разам з намі ў нашым агульным Еўразвязе. Ваш лёс - гэта наш лёс», - дадаў ён.

Апошнія навіны