BE RU EN

Маёр запасу УСУ: У Беларусі могуць зладзіць правакацыі супраць Польшчы і Літвы

  • 3.02.2023, 18:15

Расея ўжо завезла «Іскандэры» і «Кінжалы».

Аляксей Гецьман, ветэран расейска-ўкраінскай вайны, маёр запасу УСУ адзначыў, што на мяжы з Польшчай і Літвой магчымыя пэўныя правакацыі.

Такое меркаванне ён выказаў у эфіры «Еспресо».

«Што да Беларусі, расейцы завезлі туды “Іскандэры”, таксама некалькі месяцаў там лётае МіГ-31К з “Кінжаламі”, якія з'яўляюцца тымі ж “Іскандэрамі” толькі паветранага базавання. Праціўнік хутчэй за ўсё не будзе здзяйсняць наступ па сушы, таму што мы там пабудавалі вельмі добра абарону і ворагу немагчыма будзе прайсці тыя месцы. Аднак правакацыі, асабліва паветраныя, вораг 100% будзе рабіць. Гэта і С-300, і С-400, а таксама “Іскандэры”, якія яны ўжо завезлі ў Беларусь. Можна чакаць, што гэта будуць ракетныя абстрэлы з беларускай тэрыторыі», – патлумачыў вайсковы аналітык.

Аляксей Гецьман дадаў, што магчымыя пэўныя правакацыі на мяжы з Польшчай і Літвой.

«Можа, таму ў Польшчу заехала Першая пяхотная дывізія ЗША, колькі прыбыла цяжка сказаць, але гэтая дывізія мае ў сваім складзе 20 тысячаў чалавек і 800 адзінак тэхнікі. Яны прыехалі на ўсялякі выпадак, калі будуць нейкія правакацыі з беларускай тэрыторыі ў бок Польшчы з мэтай ублытвання Беларусі ў гэтую вайну, і Пуцін мог бы сказаць, што гэта еўрапейская амаль сусветная вайна», – сказаў Гецьман.

Апошнія навіны