BE RU EN

Ва Украіне другі раз за дзень абвешчаная маштабная трывога

  • 3.02.2023, 17:54

У Беларусі зноў узнялі расейскую авіяцыю.

Ва Украіне зноў маштабная трывога. У Беларусі ўзнялі ў неба патэнцыйны носьбіт гіпергукавых ракет "Кінжал". Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай на мапу паветраных трывог.

Як паведамляюць беларускія маніторынгавыя групы, а 17:30 з аэрадрома Мачулішчы ўзляцела расейскае МіГ-31К. Варта дадаць, што знішчальнік з'яўляецца патэнцыйным носьбітам гіпергукавых ракет «Кінжал».

Апошнія навіны