BE RU EN

На БелАЭС рыхтуецца да запуску другі энэргаблок

  • 3.02.2023, 17:00

Трэці абмяркоўваецца.

Сёння намеснік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк расказаў, як «ідуць справы на аб'екце» і чаго нам усім чакаць.

Так, першае пробнае ўключэнне другога энэргаблока БелАЭС у сетку плануецца ў сакавіку - красавіку. На блоку практычна скончаны мантаж тэхналагічнага абсталявання і трубаправодаў. Выконваюцца пусканаладачныя работы. Ідзе падрыхтоўка да разагравання і гідраўлічных выпрабаванняў першага і другога контуру рэактарнай устаноўкі на трываласць і шчыльнасць.

Затым рушыць услед выхад на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці рэактарнай устаноўкі.

Мінэнэрга піша, што «пасля гэтага спецыялістам трэба правесці вялікі аб'ём фізічных, электрычных і іншых выпрабаванняў на розных рэжымах працы блока з паэтапным нарошчваннем яго магутнасці».

Увод другога энэргаблока ў прамысловую эксплуатацыю запланаваны ў другім паўгоддзі 2023 года.

Ці будзе ў беларусаў трэці энэргаблок? І ці патрэбныя краіне тыя млрд кВт•г, якія яна патэнцыйна можа даць? Як сказаў Міхаіл Міхадзюк, работа па вывучэнні гэтага пытання прадаўжаецца: «Цяпер мы ўсе вывучаем, працуем з Мінэканомікі і НАН Беларусі для таго, каб найбліжэйшым часам распрацаваць тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне для прыняцця канчатковай пастановы».

Апошнія навіны