BE RU EN

У Беларусі праходзяць танкавыя вучэнні каля мяжы з Украінай

  • 3.02.2023, 16:08

Заняткі праходзілі з баявой стральбой.

Мінабароны Беларусі праінфармавала аб правядзенні тактычнага занятку з баявой стральбой на размешчаным каля граніцы з Украінай палігоне.

«На Гожскім палігоне з асабовым складам 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады праведзены комплексны тактычны занятак з баявой стральбой танкавых узводаў», - гаворыцца ў паведамленні.

«Вайскоўцы адпрацавалі пытанні перамяшчэння падраздзяленняў з раёна засяроджвання, заняцця агнявога рубяжа, вядзення абарончага бою танкавым узводам і выхаду з бою», - дадалі ў беларускім вайсковым міністэрстве.

Апошнія навіны