BE RU EN

Лукашысты зладзілі «хапун» у Фаніпалі

  • 3.02.2023, 14:55

Людзей масава затрымліваюць за ўдзел у мітынгах 2020 года.

У горадзе Фаніпалі Дзяржынскага раёна Менскай вобласці сілавікі затрымліваюць людзей за ўдзел у мітынгах у жніўні 2020 года. Пра гэта паведаміў 3 лютага праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, жыхароў горада затрымліваюць у рамках крымінальнай справы на падставе артыкула 324 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

«Высветлілася, што супрацоўнікі ГУБАЗіК ідэнтыфікуюць людзей па відэа, якое зафіксавала мітынг. На запіс патрапіў увесь натоўп — больш за 600 чалавек», — удакладняюць праваабаронцы.

Такія «зачысткі» ўжо праводзіліся ў іншых гарадах Беларусі.

Апошнія навіны