BE RU EN

Пуцін хадзіў па Валгаградзе з двума «чамаданамі»

  • 3.02.2023, 14:21

Адзін з іх выявіўся ядзерным.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін прывёз «ядзерны чамадан» на святкаванне Сталінградскай бітвы. Акрамя таго, адзін з яго памагатых меў яшчэ адзін чамадан, імаверна, гэта быў складзены шчыт для абароны ад магчымага замаху.

Як паведамляе брытанскае выданне Mirror, абодва памочнікі з чамаданамі знаходзіліся побач з дыктатарам падчас цырымоніі ўскладання кветак да вечнага агню ў мемарыяле загінулым савецкім салдатам у Другой сусветнай.

Дарэчы, да мемарыяла Пуцін прыбыў на браняваным лімузіне Aurus у суправаджэнні картэжу з 25 аўтамабіляў, у тым ліку «хуткай дапамогі».

Тэрыторыю, дзе знаходзіўся дыктатар, кантралявалі снайперы, а губернатара Валгаградскай вобласці Андрэя Бачарова падпусцілі да Пуціна толькі пасля таго, як ён адбыў дзевяцідзённы карантын.

Як піша выданне, жыхарам горада ў гэты дзень загадалі ўзяць адпачынак, каб не з'яўляцца на вуліцах, дзе знаходзіўся Пуцін. Больш за тое, мясцовыя ўлады зрабілі ўсё, каб Пуцін не бачыў беднасці свайго народа. Напярэдадні яго візіту ў горадзе знеслі дамы, якія амаль разбурыліся, а таксама адлавілі бадзяжных сабак.

Апошнія навіны