BE RU EN

«Гэта пакладзе канец вайне»: названы галоўны кірунак для контрнаступу УСУ

  • 3.02.2023, 12:47

Далейшыя баявыя дзеянні для войска РФ стануць бессэнсоўнымі.

Вызваленне Крыма - гэта канец вайне, таму што далей вайна проста страчвае сэнс. Паўвыспа можа стаць першараднай задачай у плане правядзення контрнаступу.

Ваенны экспэрт Алег Жданаў у каментары «Обозревателю» адзначыў, што УСУ могуць пачаць контрнаступ на Крым, а не на Данбас.

Таксама ён падкрэсліў, што цэласнасць Украіны на сённяшні дзень аспрэчыць не можа ніхто, а заява аб тым, што Украіна наўрад ці зможа вярнуць Крым у найбліжэйшай будучыні не адпавядае рэчаіснасці.

«Што да амерыканскіх палітыкаў, то яны выказваюць свае меркаванні на аснове нейкіх сваіх звестак. Але звесткі настолькі розныя, што нават заходнія спецслужбы прызнаюць: часам і яны памыляюцца ў звестках што да сітуацыі на лініі фронту, сітуацыі ва Украіне, у Расеі ці вакол нашых краін. Ні ў каго няма стоадсоткавай гарантыі, што інфармацыя дакладная», - падкрэсліў Жданаў.

Апошнія навіны