BE RU EN

З аэрадрома Мачулішчы ўзляцелі два расейскія МіГ-31К

  • 3.02.2023, 11:49

Украіну ахапіла масавая паветраная трывога.

Ва Украіне сёння, 3 лютага, абвясцілі маштабную паветраную трывогу. Гэта адбылося пасля таго, як расейцы ў Беларусі паднялі ў неба сваю авіяцыю.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на карту паветраных трывог.

Карта паветраных трывог на 11:35 паводле беларускага часу выглядае так:

Як паведамляюць беларускія маніторынгавыя групы, у Беларусі расейскія акупанты ўзнялі ў неба носьбіт ракет «Кінжал» Міг-31К і самалёт для адсочвання цэляў для нанясення ракетных атак А-50У.

Аб 11:44 з аэрадрома Мачулішчы ўзляцеў другі МіГ-31К ВКС РФ.

Апошнія навіны