BE RU EN

СМІ: Беларуская згушчонка мяняе дызайн на загад з Масквы

  • 3.02.2023, 10:08

Ранейшы заставаўся нязменным дзесяцігоддзямі.

Выданне koko.by напісала аб намеры Глыбоцкага малочнага камбіната абнавіць дызайн афармлення этыкетак на бляшанках са згушчаным малаком, які быў нязменным дзесяцігоддзямі. Прычына - забарона на выкарыстанне з Масквы.

«Сёння пад дзверы падкінулі канверт, у якім знаходзіўся новы дызайн згушчонкі з Глыбокага, у маленькай цыдулцы было тлумачэнне. У ёй гаворыцца, што расейскія вытворцы згушчанага малака нейкім чынам праз «Распатэнт» запатэнтавалі цэласную выяву савецкай згушчонкі і цяпер высылаюць усім прэтэнзіі», — напісана на сайце.

Менавіта таму, маўляў, нядаўна памянялі дызайн этыкеткі ў Рагачове, а зараз новае афармленне будзе і ў Глыбокім.

Колер этыкеткі будзе мяняцца ў залежнасці ад смаку згушчонкі.

Апошнія навіны