BE RU EN

Акуліст расказаў, якая дыета паляпшае зрок

  • 20.02.2023, 15:00

Лекар пералічыў самыя карысныя прадукты.

Афтальмалагічны хірург Шафік Рэхман мяркуе, што для здароўя вачэй важна есці рознакаляровыя прадукты, трэба прытрымлівацца так званай «дыеты святлафора», піша express.co.uk. У чым яе сутнасць?

«Чым ярчэйшы напой ці талерка з ежай, тым лепш для здароўя вачэй», – так коратка тлумачыць сутнасць гэтай дыеты лекар.

Напрыклад, з чырвоных прадуктаў для паляпшэння зроку можна выбраць чырвоныя ягады, памідоры, чырвоны перац, чырвонае мяса, якое ў сярэдняй колькасці змяшчае цынк, ласось.

У гэтых прадуктах шмат вітаміну С, які мае антыаксідантныя ўласцівасці, які «дапамагае прадухіліць або адтэрмінаваць катаракту і ўзроставую дэгенерацыю жоўтай плямы «УМД) вачэй».

Узроставая макулярная дэгенерацыя УМД або ўзроставая макулярная дэгенерацыя з’яўляецца ў людзей ва ўзросце ад 50 да 60 гадоў. Першым сімптомам хваробы часта з'яўляецца размытая ці скажоная вобласць вашага зроку.

Сімптомамі УМД могуць быць:

- успрыманне прамых ліній хвалістымі ці крывымі,

- калі аб'екты выглядаюць меншымі за звычайныя,

- колеры здаюцца менш яркімі, чым раней,

- бачанне рэчаў, якіх няма (галюцынацыі).

З аранжавых і жоўтых прадуктаў для глядзельнай дыеты падыдуць апельсіны, грэйпфруты, лімоны, морква, абрыкосы, дыні, салодкая бульба. Гэтыя прадукты змяшчапюць не толькі вітамін С, але і бэта-карацін, які паляпшае зрок.

Зялёныя прадукты - капуста, разнастайныя салаты, якія змяшчаюць зэаксанцін і лютэін, дапамагаюць палепшыць стан пры узроставай дэгенерацыі жоўтай плямы і запаволіць яго прагрэсаванне.

Апошнія навіны