BE RU EN

Доўгажыхарка з Палесся расказала дзяржаўнаму выданню аб голадзе ў БССР

  • 2.02.2023, 21:37

Тэма галадамору савецкіх часоў у Беларусі не афішуецца.

Дзяржаўнае выданне наважыла пагаварыць з доўгажыхаркай з Лельчыцаў (Гомельская вобласць) аб ейным жыцці, пацікавіцца ейным меркаваннем аб Украіне. Але нешта пайшло не так. 95-гадовая Надзея Кудзіна эмацыйна расказала, як жыла ў савецкай Беларусі.

«Я памятаю голад у 1933 годзе, - кажа Кудзіна пра жыццё ў вёсцы ў Лельчыцкім раёне. - Хлеба давалі так мала, што часам я падала, сіл не было. Дзяцінства наша - пекла... Голад памятаеш усё жыццё».

Тэма галадамору савецкіх часоў у Беларусі (адрозна ад Украіны) не афішуецца, бо ў прыярытэце генацыд, які вывучае асабіста генеральны пракурор. Таму гэта рэдкая такая публікацыя ў дзяржаўным выданні.

Апошнія навіны