BE RU EN

На палітзняволеную Алену Гнаўк завялі новую крымінальную справу

  • 2.02.2023, 19:46

Яе абвінавачваюць у «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі».

На палітзняволеную Алену Гнаўк завялі новую крымінальную справу. Яе абвінавачваюць у «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі», піша «Вясна».

У чэрвені 2022-га суд Пружанскага раёна асудзіў 65-гадовую Гнаўк да трох з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай у «паклёпе на Лукашэнку» і «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь».

Са жніўня палітзняволеная знаходзіцца ў гомельскай папраўчай калоніі №4. Нядаўна яе змясцілі ў ПКТ да 24 лютага. Таксама Алену Гнаўк пазбавілі амаль усіх перадачаў, званкоў, спатканняў.

Апошнія навіны