BE RU EN

Андрэй Шаўчэнка заклікаў не дапускаць расейцаў і беларусаў да спартовых спаборніцтваў

  • 2.02.2023, 15:49

Вядомы ўкраінскі футбаліст і трэнер выступіў са зваротам.

Вядомы футбаліст і экс-трэнер нацыянальнай каманды Украіны Андрэй Шаўчэнка заклікаў не дапускаць расейскіх і беларускіх атлетаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Няма ніякага спорту па-за палітыкай. І калі спартоўцы з Расеі ці Беларусі выходзяць на арэну са сцягамі ці без іх, для ўсяго свету гэтае пасланне ад Алімпійскага камітэта адназначнае — вайна скончаная, можна ўсё дараваць і ўсё забыць», — сказаў Шаўчэнка.

Таксама вядомы ўкраінскі футбаліст і трэнер заклікаў МАК рашуча асудзіць расейскую агрэсію супраць Украіны.

Апошнія навіны