BE RU EN

Аўстрыя высылае чатырох расейскіх дыпламатаў

  • 2.02.2023, 11:24

Расейцаў злавілі на шпіянажы.

Аўстрыя абвясціла чатырох расейскіх дыпламатаў персонамі нон-грата, паведамляе агенцтва AFP.

Пры гэтым аўстрыйскае выданне Kurier, цытуючы Міністэрства замежных спраў, паведамляе, што расейскіх дыпламатаў падазраюць у шпіянажы.

«Два дыпламаты з расейскай амбасады здзейснілі дзеянні, несумяшчальныя з іх дыпламатычным статусам. Таму яны былі абвешчаныя непажаданымі асобамі ў адпаведнасці з артыкулам 9 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных стасунках», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошні раз краіна высылала супрацоўнікаў расейскіх прадстаўніцтваў у красавіку мінулага года: тады ў Расею адправілі трох працаўнікоў амбасады ў Вене і аднаго дыпламата з генеральнага консульства ў Зальцбургу.

Апошнія навіны