BE RU EN

Жыхар Кобрына арганізаваў сабе адтэрміноўку ад войска мінімум на 14 месяцаў

  • 2.02.2023, 11:14

Беларусы адмаўляюцца служыць у лукашэнкаўскім войску.

1 лютага 2023 года так званы суд Кобрынскага раёна правёў выязное паказальнае пасяджэнне ў мясцовым вайсковым камісарыяце. Навабранца за «ўхіленне ад мерапрыемстваў набору на вайсковую службу» асудзілі на два месяцы арышту.

Адзначым, што пасля адбыцця арышту ў маладога хлопца будзе яшчэ год часу ад набору, пакуль не знімуць судзімасць.

Раней паведамлялася, што беларускіх студэнтаў, якія вучацца за мяжой, будуць набіраць у войска.

Апошнія навіны