BE RU EN

У Растоўскай вобласці знішчаны дзясяткі вайсковых машын РФ

  • 2.02.2023, 11:15

Іх вывелі з ладу два адвечныя «ворагі» расейцаў.

У Раскі зноў з'явілася пацвярджэнне даўняй прымаўкі аб двух адвечных «ворагах» расейцаў - дурнях і дарогах.

Чарговым доказам поўнага разгільдзяйства і татальнага крадзяжу ў РФ стаў рамонт трасы на адцінку Данецк - Самбек.

Канал «Украіна 365» публікуе відэа, на якім жыхар рэгіёну абураецца расейскай рэчаіснасцю, якая мае месца.

Грошы, выдадзеныя на рамонт дарогі, як звычайна, былі раскрадзеныя. Як вынік - вузкая траса з землянымі з'ездамі.

«Грошы раскралі, а хто будзе адказваць?» - запытвае ў пустэчу абураны кіроўца. На відэа бачна, колькі вайсковых машын РФ проста не даедзе да месца прызначэння. Процьма перакуленых вайсковых і грузавых аўтамабіляў упрыгожваюць узбочыну.

Апошнія навіны