BE RU EN

У Гародні бацька з сынам учынілі ўзброены налёт на аптэку

  • 2.02.2023, 10:43

Фармацэўт не здаўся без бою.

У Гародні затрымалі бацьку і сына, якіх падазраюць у разбойным нападзе на аптэку два тыдні таму, паведамілі ў МУС.

Налёт на аптэку здарыўся ў Гародні ў сярэдзіне студзеня. Невядомыя ў масках дачакаліся закрыцця аб'екта, увайшлі ўнутр і, пагражаючы «прадметам, падобным да пісталета», запатрабавалі ад фармацэўта аддаць ім грошы. Той не здаўся без бою і актыўна супраціўляўся нападнікам, пасля чаго яны ўцяклі.

Сілавікі паведамляюць, што ім удалося ўстанавіць дачыненне да нападу 18-гадовага гарадзенца. З іх інфармацыі, ён ва ўсім прызнаўся і расказаў, што на злачынства яго падбіў 56-гадовы бацька.

У тайніку ў доме ў бацькі былі знойдзены пнеўматычны пісталет, які, як мяркуецца, выкарыстоўваўся пры нападзе, і маскі. Довады канфіскавалі. Распачатая крымінальная справа за разбой.

Апошнія навіны