BE RU EN

У акупаваным Севастопалі адбыўся магутны пажар

  • 2.02.2023, 9:07

Як мінімум шэсць чалавек загінулі.

У часова акупаваным Севастопалі сёння ўночы, 2 лютага, адбыўся буйны пажар, у выніку якога загінулі шэсць чалавек, яшчэ сама меней двое шпіталізаваныя.

Пра гэта паведамляе "Коммерсант".

Паведамляецца, што ўзгаранне пачалося ў будаўнічых бытоўках, а ахвярамі агню сталі будаўнікі трасы "Таўрыда". Плошча ўзгарання перавысіла 200 квадратных метраў. Сярод прычын узгарання самымі верагоднымі з'яўляюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, няспраўнасць абагравальнікаў, ці ж кароткае замыканне.

Апошнія навіны