Прадстаўнік узурпатара Лукашэнкі ў ААН заклікаў «часцей мяняць палітыкаў»
- 19.02.2023, 16:11
Яму адказаў прадстаўнік Украіны.
Прадстаўнік Лукашэнкі ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Валянцін Рыбакоў параўнаў палітыкаў з падпаскамі, а таксама заклікаў іх «часцей мяняць».
Яму адказаў прадстаўнік Украіны ў ААН Сяргей Кісліца. Украінскі дэлегат намякнуў, што тычыцца гэтае сцвярджэнне хутчэй службовых асоб, якія гадамі сядзяць у Менску.
«OMG! Прадстаўнік узурпатара ўлады Лукашэнкі ў Радзе Бяспекі заявіў, што палітыкаў «варта мяняць часта». Што там з палітыкамі-памперсамі ў Менску? Не маё азначэнне, а пасланца Лукашэнкі! Неперасяжна! А наконт пройгрышу на выбарах - я так зразумеў, што і ён ужо абвык да непазбежнага лёсу», - напісаў Кісліца.