BE RU EN

У Менску арыштавалі старэйшыну царквы «Новая Зямля» разам з жонкай

  • 1.02.2023, 19:36

Іх абвінавачваюць у пратэстах.

Сілавікі затрымалі ў Менску старэйшыну царквы евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў «Новая Зямля» Андрэя Мамойку і ягоную жонку Веру Мамойку. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

У дачыненні да маладых людзей распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Паводле папярэдняй інфармацыі, падставай для абвінавачання сталі фатаграфіі іхняга ўдзелу ў пратэстах у 2020 годзе.

Сужэнцы пакуль што знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна.

Андрэй і Вера Мамойкі – вядомыя музыкі ў колах евангельскіх хрысціянаў Беларусі, яны ўдзельнічалі ў запісе некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі. На момант арышту Андрэй працаваў распрацоўнікам у беларускай IT-кампаніі.

Апошнія навіны