BE RU EN

Ground Master 200: Эксперт ацаніў радар, які перададуць Украіне

  • 1.02.2023, 18:33

Ён здольны адсочваць шырокі спектр цэляў.

Напярэдадні многія радасна каментавалі паведамленні пра чарговую пастаўку Украіне французскіх САУ Caesar, але пры гэтым неяк толькі мімаходзь згадалі пра перадачу радараў GM 200. А вось дарма, піша ўкраінскі ваенны эксперт Аляксандр Каваленка.

Ground Master 200 – шматмэтавы радар СПА сярэдняга радыусу дзеяння сямейства Thales Ground Master, які ўяўляе з сябе тактычны радар, які адначасова адпавядае самым строгім аператыўным патрабаванням:

– надзвычай дакладнае адсочванне ад вельмі малых да вельмі вялікіх вышыняў (24 км), незалежна ад складанасці навакольнага асяроддзя;

– каардынацыя зенітных комплексаў ад вельмі малой да сярэдняй далёкасці, 250 км у рэжыме назірання / 100 км у рэжыме бою;

– папярэджанне пра рэактыўны, артылерыйскі і мінамётны агонь.

– выяўленне надводных цэляў і адсочванне караблёў, малых плыўсродкаў і гэтак далей.

Ground Master 200 здольны адсочваць шырокі спектр цэляў, ад невялікіх і павольных да малапрыкметных і манеўраных, сярод іншага – дроны ад класу I (Mini) да класу IV (HALE).

Поўнае 3D-пакрыццё ад -7° да 70° за адзін абарот (абнаўленне інфармацыі – 1,5 с).

Скажам так, апарат вельмі карысны, асабліва з улікам тых пагрозаў, якія былі, ёсць і яшчэ будуць. Адзін толькі мінус – іх бы больш і як мага больш.

Апошнія навіны