BE RU EN

Расейскія акупанты скардзяцца на вошай

  • 1.02.2023, 16:17

Іх жонкі запісалі зварот да Пуціна.

Са скаргамі да Пуціна звярнуліся жонкі мабілізаваных жыхароў Усурыйска Прыморскага краю.

Іх мужыкі былі адпраўленыя ў зону баявых дзеянняў ва Украіне без неабходнай падрыхтоўкі, а ўжо на месцы акупанты сутыкнуліся з адсутнасцю элементарных умоў, праз што ў іх пагоршыўся стан здароўя і завяліся паразіты.

«Не атрымаўшы належнай падрыхтоўкі на Сяргееўскім палігоне, на агнявую мяжу прыбылі ў пачатку кастрычніка. Цяпер, на першай лініі, у іх не было замены для адпачынку. Няма магчымасці выконваць асабістую гігіену, праз што ў вайскоўцаў завяліся бялізнавыя вошы і пачалася кароста. Належная медыцынская дапамога не надаецца, з прычыны чаго абвастрыліся хранічныя захворванні», - паскардзіліся жонкі так званых «мобікаў».

Апошнія навіны