BE RU EN

Дальнабойніка-стукача, які здаваў беларусаў сілавікам, звольнілі з польскай фірмы

  • 1.02.2023, 14:33

Праз ягоныя правакацыі затрыманыя некалькі чалавек.

Польская фірма звольніла дальнабойніка-правакатара Юрыя Комара, які правакаваў беларусаў у чат-рулетцы (сэрвіс, дзе можна размаўляць праз вэб-камеру з выпадковымі суразмоўцамі — заўв.), а затым здаваў сілавікам.

Відэа Комар запісваў, а затым выкладваў на сваім YouTube-канале. Ужо вядомыя некалькі выпадкаў, калі правакацыі дальнабойніка прывялі да затрымання беларусаў, якія гутарылі з ім, сілавікамі.

Як пісаў сайт Charter97.org, Юры Комар працаваў у фірме, зарэгістраванай у Беластоку. Яна ажыццяўляе грузаперавозкі з Кітая, РФ і РБ у краіны Еўрапейскага Звязу. Доляй у статутным фондзе фірмы валодае вядомы як у Беларусі, так і ў Расеі бізнэсовец, а таксама іншыя грамадзяне РФ.

Апошнія навіны