BE RU EN

Няўзораў: Расеі не будзе праз дзевяць гадоў

  • 1.02.2023, 18:55

Журналіст пракаментаваў «просьбу» пракурора і прысуд суда.

Вядомы журналіст Аляксандр Няўзораў пракаментаваў «Можем объяснить» просьбу пракурора даць яму 9 гадоў калоніі і 8-гадовы прысуд суда.

Як паведамляў сайт Charter97.org, Басманны суд Масквы завочна прысудзіў Аляксандра Няўзорава за яго антываенныя публікацыі да васьмі гадоў калоніі і забароны на публікацыі.

«Вяртацца я не планую, абсалютна, - адказаў Няўзораў «МО» на пытанне, дзе ён плануе правесці бліжэйшыя 8-9 гадоў. - Вы ведаеце, што вельмі многія дзеячы антыфашысцкага супраціву гітлераўскай Нямеччыны не знайшлі ў сабе сіл пасля вайны вярнуцца ў Нямеччыну, якая здавалася ім абсалютна апаганенай. І ў мяне такое ж адчуванне і ад Расеі. Для мяне гэта не трагедыя, я ўжо прыжыўся тут, навучыўся жыць і зарабляць».

Няўзораў разам з жонкай Лідзіяй пакінулі Расею яшчэ ў сакавіку мінулага года, у красавіку Мінюст РФ прызнаў журналіста «замежным агентам». У чэрвені прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў Няўзораву і ягонай жонцы ўкраінскае грамадзянства.

Апошнія навіны